БЕЛ Ł РУС

У Магілёўскім раёне мужчыну закруціла ў мотакультыватар

31.05.2025 / 15:55

Nashaniva.com

Пад Магілёвам адбыўся няшчасны выпадак — мясцовага жыхара заціснула ў мотакультыватары. Як паведамляе МНС, здарэнне адбылося 30 мая каля вёскі Сухары.

Фота: МНС

Паведамленне пра тое, што чалавеку патрэбна дапамога, паступіла ратавальнікам у 18:43.

Аказалася, што мужчына 1969 года нараджэння працаваў у полі. Падчас працы фрэза культыватара зачапіла яго адзенне і, наматваючы яго, зацягнула ў механізм нагу. У выніку ён атрымаў сур'ёзныя траўмы.

Ратавальнікі з дапамогай спецыяльных інструментаў разабралі частку агрэгата і перадалі пацярпелага медыкам. Мужчыну шпіталізавалі са шматлікімі пашкоджаннямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула