У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ
Перад гандлёвым цэнтрам Galleria Minsk сабраліся тысячы аматараў ровараў, каб прыняць удзел у вялікім заездзе па маршруце: Палац спорту — «Мінск-Арэна» — Палац спорту, піша БелТА.
Як расказаў дырэктар велаклуба «Мінск» Аляксей Іваноў, мерапрыемства складаецца з трох частак:
- дзіцячыя спаборніцтвы «Першы ровар», у якіх удзельнічаюць больш за 800 дзяцей ва ўзросце ад 2,5 да 12 гадоў;
- асноўны велапарад;
- конкурсы і забаўляльная праграма.
Па словах Іванова, на сёння зарэгістравалася каля 4,5 тысячы ўдзельнікаў, яшчэ каля 2 тысяч — ад раёнаў. Але далучыцца да заезду можа любы ахвотны, нават без рэгістрацыі. Усяго чакаецца больш за 10 тысяч удзельнікаў.
Да пачатку асноўнага заезду гасцей чакалі розныя чэленджы, майстар-класы, дзіцячыя пляцоўкі і фуд-корт. Таксама можна было прыняць удзел у конкурсах: «ВелаЛэдзі», «ВелаСям’я», «ВелаКаманда», «ВелаКідс» (для дзяцей 3—12 гадоў) і «КаКасцюм» (убранне на тэму ежы).
Пасля велапараду каля Палаца спорту адбудзецца святочны канцэрт з удзелам зорак беларускай і расійскай эстрады: Руслана Аляхно, Стаса П’ехі, Дзяніса Клявера і гурта RAZGAR.
Чытайце таксама:
Хэдлайнерам канцэрта пасля велакарнавала «Віва, Ровар» будзе Стас П'еха
У суботу ў Мінску перакрыюць праспект Пераможцаў
«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер