БЕЛ Ł РУС

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты

31.05.2025 / 17:39

Nashaniva.com

Сітуацыя з фінансамі Беларускай чыгункі сёння вельмі цяжкая і пагаршаецца практычна кожны дзень. Кампанія пастаянна спрабуе зменшыць выдаткі на рамонт і інвестыцыі, але таксама пад скарачэнні трапляюць і выплаты работнікам, піша Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

Фота ілюстрацыйнае

Асноўныя выдаткі БЖД — гэта аплата працы і сацыяльныя выплаты, бо чыгунка — працаёмкая сфера, якая патрабуе вялікай колькасці спецыялістаў: машыністаў, рамонтнікаў, дыспетчараў і іншых.

Каб скараціць выдаткі, кіраўніцтва БЖД пачало ўводзіць «непапулярныя меры», якія непасрэдна закранаюць працоўныя спецыяльнасці — тых, хто забяспечвае перавозкі.

8 мая 2025 года начальнік БЖД падпісаў загад, які з 1 чэрвеня адмяняе надбаўкі да заробку за прафесійнае майстэрства і кваліфікацыйныя катэгорыі для ўсіх работнікаў. Гэта значыць, што многія работнікі, у тым ліку машыністы, дыспетчары і іншыя, страцяць значныя сумы — ад 250 да 500 рублёў і больш.

Акрамя гэтага, разгледжваюцца іншыя меры скарачэння выдаткаў, напрыклад, скасаванне матэрыяльнай дапамогі да адпачынку і выплат пры выхадзе на пенсію.

Праводзяцца і аптымізацыі штатаў. Ужо праходзілі скарачэнні на вялікіх станцыях, напрыклад, скасавалі пасады манеўровых дыспетчараў. Іх абавязкі перадаюцца дзяжурным па станцыях без павелічэння аплаты.

Чытайце таксама:

Штадлераўскія цягнікі зноў вымушана мяняюць на савецкія

Даказалі толькі, што намеснік начальніка Белчыгункі атрымаў сертыфікаты на 5500 рублёў. Але ўсё адно яму свеціць 15 гадоў

Беларуская чыгунка збіраецца правесці аптымізацыю штату на 30%

Пенсіянеры зноў змогуць ездзіць у электрычках за палову цаны

Каментары да артыкула