У магілёўскім скверы паставілі экспазіцыю з трох металічных шароў ФОТЫ
У Магілёве ўсталявалі незвычайную экспазіцыю ў выглядзе трох металічных шароў. Новы аб'ект мастацтва ўсталявалі ў Камсамольскім скверы, піша Magilev.online.
Шары выкананы з люстранога металу. Акрамя таго, яны гладкія, таму добра адбіваюць усё, што іх атачае. Гэта стварае незвычайную і цікавую карцінку.
Магілёўцы падчас прагулак не прапускаюць магчымасці сфатаграфавацца побач з новай славутасцю.
Памер шароў розны: адзін вялікі, іншы сярэдні і трэці — маленькі, што стварае цікавы візуальны эфект і гарманічна дапаўняе навакольную прыроду.
Чытайце таксама:
У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты
У Ваўкавыску паставяць дзіўную скульптуру за 35 тысяч рублёў