БЕЛ Ł РУС

Апублікавалі карту з расійскімі аэрадромамі, якія Украіна планавала атакаваць 1 чэрвеня

1.06.2025 / 17:56

Nashaniva.com

Інфармацыя пра планы СБУ стала вядома з фотаздымка кіраўніка службы Васіля Малюка. «Медыязона» праілюстравала дадзеныя.

Ілюстрацыя: «Медыязона»

Спецаперацыя «Павуціна» была разлічана на атаку па пяці расійскіх аэрадромах. Толькі на адным з іх — «Украінцы» у Амурскай вобласці — задачу выканаць не атрымалася.

Пад атаку трапілі аэрадром «Дзягілева» ў Рязанскай вобласці, «Аленья» ў Мурманскай вобласці, «Белая» ў Іркуцкай вобласці і «Іванава» ў Іванаўскай вобласці.

Журналісты зрабілі высновы пра канкрэтныя аэрадромы па фота кіраўніка СБУ Віталя Малюка.

СБУ сцвярджае, што ў выніку спецаперацыі 1 чэрвеня атрымалася паразіць 41 расійскі самалёт. 

Чытайце таксама:

СБУ сцвярджае, што знішчаны або пашкоджаны 41 самалёт стратэгічнай авіяцыі Расіі — падрабязнасці спецаперацыі

«Рускі Пёрл-Харбар». Z-каналы ў шоку ад украінскай атакі на расійскія аэрадромы

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Каментары да артыкула