БЕЛ Ł РУС

Рыгор Астапеня пакідае ютуб-праект «Гадзіннічак цікае»

1.06.2025 / 17:57

Nashaniva.com

Што стала прычынай?

Рыгор Астапеня. Скрыншот: chasiki_ / YouTube

Заснавальнік Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня пакідае ютуб-праект «Гадзіннічак цікае». Ён расказаў, чаму прыняў такое рашэнне:

«Думаю, можна было заўважыць, што ўжо некаторы час інфармацыйны парадак дня зусім мяне неяк стамляе. Адчуваю я, што не магу ўжо даць вам болей».

Каманда праекта падкрэсліла, што канфлікту ў іх не было.

Аналітык Арцём Шрайбман і вядучая Яўгенія Сугак застаюцца ў перадачы. Хто зойме месца Астапені, пакуль невядома. Да канца лета каманда спадзяецца вызначыцца з новым пастаянным вядучым, а пакуль праект будзе выходзіць у эксперыментальным фармаце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула