БЕЛ Ł РУС

Сярод прапаноў Украіны на перамовах у Стамбуле — сустрэча Зяленскага з Пуціным

1.06.2025 / 18:19

Nashaniva.com

Дакумент з такой заявай пабачылі журналісты Reuters. Яны апублікавалі таксама іншыя перамоўныя пазіцыі Украіны.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto / Getty Images

Па інфармацыі Reuters, прапанаваная Украінай дарожная карта для дасягнення трывалага мірнага ўрэгулявання пачынаецца з поўнага спынення агню працягласцю не менш за 30 дзён.

За гэтым ідзе вяртанне ўсіх палонных, якія ўтрымліваюцца кожным з бакоў, і ўкраінскіх дзяцей, вывезеных на тэрыторыю, якая ўтрымліваецца Расіяй, а пасля — сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна, піша выданне.

У дакуменце таксама гаворыцца, што цяперашняе размяшчэнне лініі фронту стане адпраўным пунктам для перамоў аб тэрыторыі.

1 чэрвеня Зяленскі пацвердзіў удзел Украіны ў перамовах у Стамбуле, якія запланаваны на 2 чэрвеня.

Папярэдні раўнд перамоваў прайшоў у Стамбуле 16 мая. Украінскую дэлегацыю ўзначальваў міністр абароны Рустэм Умераў, расійскую — памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі.

Чытайце таксама:

Зяленскі пацвердзіў удзел Украіны ў перамовах у Стамбуле

Каментары да артыкула