БЕЛ Ł РУС

Каля расійскага аэрадрома, які не трапіў пад удар СБУ, згарэла фура

1.06.2025 / 18:45

Nashaniva.com

Верагодна, у ёй маглі быць украінскія беспілотнікі, піша тэлеграм-канал «Осторожно, новости».

Момант выбуху грузавіка ў Амурскай вобласці. Скрыншот з відэа: «Осторожно, новости»

Грузавік згарэў на трасе каля пасёлка Серышава ў Амурскай вобласці. Кіроўца фуры нібыта зайшоў у паўпрычэп, пасля чаго адбыўся выбух і аўто выбухнула. 

Каля пасёлка знаходзіцца аэрадром «Украінка». Гэта адзіны з пяці аб'ектаў, якія Украіна планавала атакаваць, але не зрабіла.

1 чэрвеня Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы. СБУ сцвярджае, што па выніках спецаперацыі ўдалося паразіць 41 самалёт. 

Чытайце таксама:

Расійскае Мінабароны пракаментавала атаку СБУ па сваіх аэрадромах

Апублікавалі карту з расійскімі аэрадромамі, якія Украіна планавала атакаваць 1 чэрвеня

СБУ сцвярджае, што знішчаны або пашкоджаны 41 самалёт стратэгічнай авіяцыі Расіі — падрабязнасці спецаперацыі

«Рускі Пёрл-Харбар». Z-каналы ў шоку ад украінскай атакі на расійскія аэрадромы

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Каментары да артыкула