БЕЛ Ł РУС

Беларускі фермер раскладаў вогнішчы на полі, каб выратаваць клубніцы

1.06.2025 / 22:35

Nashaniva.com

Гэта дапамагло Алегу Ігнатовічу павысіць тэмпературу паветра каля раслін на некалькі градусаў, расказаў ён у сюжэце СТБ.

Вогнішчы на полі. Фота: СТБ

З халодным вясновым надвор'ем фермер пачаў прачынацца ў 5 раніцы і паліць вогнішчы на плантацыях клубніц.

Дадаткова ён накрываў кусты плёнкай — гэта дапамагала павысіць тэмпературу паветра на некалькі градусаў.

Ігнатовіч упэўнены, усе гэтыя меры выратавалі яму як мінімум 50% ураджаю.

Алег Ігнатовіч

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула