БЕЛ Ł РУС

Выбары ў Польшчы: экзіт-полы з улікам галасоў за апошнія гадзіны галасавання вывелі ў лідары Наўроцкага

2.06.2025 / 0:28

Nashaniva.com

Першыя вынікі паказвалі лідарства яго саперніка ў барацьбе за пасаду прэзідэнта Польшчы, Рафала Тшаскоўскага.

Рафал Тшаскоўскі і Караль Наўроцкі. AP Photo/Czarek Sokolowski, File

Згодна другім вынікам экзіт-пола IPSOS Рафал Тшаскоўскі мае 49,3% падтрымкі, а Караль Наўроцкі — 50,7%.

Але статыстычная пагрэшнасць і такога экзіт-пола складае 1%. Гэта значыць, інтрыга будзе захоўвацца яшчэ некалькі гадзін.

Па выніках першых экзіт-полаў лідіраваў Рафал Тшаскоўскі.

1 чэрвеня ў Польшчы праходзіць другі этап выбараў прэзідэнта краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула