Конкурс «Міс Сусвет» выйграла прадстаўніца Тайланда
23-гадовая Опал Сучаата з Тайланда была ўганаравана тытулам «Міс Сусвет». Конкурс прайшоў у індыйскім Хайдарабадзе.
Фота: missworld.com
У конкурсе ўзялі ўдзел 108 удзельніц.
Другое месца заняла прадстаўніца Эфіопіі — Хасэт Дэрэджэ Адмасу, трэцяе — Мая Клайда з Польшчы. Чацвёртай стала Арэлі Жаахім з вострава Марцініка.