Перавыдалі кнігу Сяргея Навумчыка пра 1995-ы год у гісторыі Беларусі
Фонд «Камунікат» выдаў кнігу ўспамінаў беларускага палітыка і журналіста Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты». Гэта трэцяе па ліку, дапоўненае выданне кнігі, якая ўпершыню выходзіла ў 2015 годзе, піша bellit.info
У кнізе дэпутата першага парламенту незалежнай Беларусі Сяргея Навумчыка апавядаецца пра драматычны для гісторыі Беларусі 1995 год. У тым ліку — пра збіццё дэпутатаў апазіцыі БНФ у Авальнай залі Дому ўраду і антыканстытуцыйны рэферэндум, які паставіў кропку ў апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэння і адкрыў шлях да ўсталявання цяперашняй улады.
Менавіта ў 1995 годзе ў Беларусі прайшоў першы рэферэндум, які ліквідаваў статус нацыянальных сімвалаў як дзяржаўных, дадаў яшчэ адну дзяржаўную мову, прывязаў краіну да Расіі, а прэзідэнту адчыніў дзверы да неабмежаванай улады.
Кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты» можна замовіць на сайце Kamunikat.shop.