Еўрасаюз рыхтуе 18-ы пакет санкцый супраць Расіі
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен абмеркавала каардынацыю дзеянняў ЕС і ЗША па санкцыях з амерыканскім сенатарам Ліндсі Грэмам.
Фота: AP
Паводле інфармацыі прэс-службы ЕС, новы еўрапейскі пакет будзе ўключаць меры ў дачыненні да расійскіх даходаў ад экспарту энерганосьбітаў, уключаючы інфраструктуру «Паўночнага патоку», банкаўскі сектар Расіі і зніжэнне гранічнага ўзроўню цэн на сырую нафту.