БЕЛ Ł РУС

Перамовы Расіі і Украіны ў Стамбуле скончыліся

2.06.2025 / 16:4

Nashaniva.com

Расейскія інфармагенцтвы паведамляюць пра завяршэнне перамоў са спасылкай на крыніцы.

Скрыншот з відэа

Сустрэча дэлегацый доўжылася ўсяго каля гадзіны.

Пра іх вынікі пакуль нічога не паведамляецца.

Папярэдняя сустрэча бакоў прайшла ў Турцыі 16 мая. Да новага раўнда Масква і Кіеў падрыхтавалі мемарандумы, у якіх пазначылі свае падыходы да вырашэння ўзброенага канфлікту.

У пачатку сустрэчы кіраўнік МЗС Турцыі Хакан Фідан выступіў з прывітальным словам, адзначыўшы, што падчас першага раўнда «былі зробленыя вельмі важныя крокі». Паводле яго слоў, сёння бакі павінны былі абмеркаваць пытанне спынення агню і новы абмен палоннымі.

Чытайце таксама:

Пачатак перамоваў Украіны і Расіі ў Стамбуле затрымліваецца на паўтары гадзіны

Украінская дэлегацыя прыбыла на перамовы ў Стамбул

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах

Сярод прапаноў Украіны на перамовах у Стамбуле — сустрэча Зяленскага з Пуціным

Каментары да артыкула