БЕЛ Ł РУС

У Стамбуле дамовіліся толькі пра новы абмен палоннымі

2.06.2025 / 17:6

Nashaniva.com

Кіраўнік украінскай дэлегацыі на расійска-ўкраінскіх перамовах у Стамбуле Рустэм Умераў заявіў, што падчас іх была дасягнутая дамоўленасць аб абмене ўсіх цяжкахворых ваеннапалонных і моладзі да 25 гадоў. Таксама будзе абмен целамі загінулых, 6000 на 6000.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

У той жа час Расія не пагадзілася на безумоўнае спыненне агню і на асабістую сустрэчу Пуціна і Зяленскага.

Расія перадала Украіне свой праект мемарандума з умовамі ўрэгулявання канфлікту, і гэты дакумент будзе разгледжаны, паведаміў Умераў.

Украіна прапанавала Расіі правесці яшчэ адну сустрэчу да канца гэтага месяца.

Чытайце таксама:

Перамовы Расіі і Украіны ў Стамбуле скончыліся

Пачатак перамоваў Украіны і Расіі ў Стамбуле затрымліваецца на паўтары гадзіны

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах

Каментары да артыкула