БЕЛ Ł РУС

Стармер паведаміў пра пераход Вялікабрытаніі ў стан «баявой гатоўнасці»

2.06.2025 / 20:7

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер абвясціў, што краіна пераходзіць у стан «баявой гатоўнасці» ў адказ на рост пагроз і глабальную нестабільнасць, паведамляе The Guardian.

Кір Стармер. Фота: Andy Buchanan, Pool Photo via AP

У сваёй прамове ў Глазга на аб’екце BAE Systems Кір Стармер падкрэсліў, што новы абарончы план Вялікабрытаніі мае тры асноўныя напрамкі:

1) Падрыхтоўка краіны да ваенных дзеянняў;

2) Узмацненне ролі ў НАТА;

3) Увядзенне і паскарэнне вайсковых інавацый.

Таксама план прадугледжвае павелічэнне абаронных выдаткаў да 3% ВУП.

Урад Вялікабрытаніі мае намер:

Стармер адзначыў, што пагрозы сёння — найсур’ёзнейшыя з часоў Халоднай вайны. Ён згадаў пра вайну ва Украіне, новыя ядзерныя рызыкі, штодзённыя кібератакі і агрэсіўныя дзеянні Расіі ў паветры і водах Вялікабрытаніі.

Ён падкрэсліў: краіна мусіць быць гатовая абараніць мір праз сілу.

Міністр абароны Джон Хілі, у сваю чаргу, дадаў, што ўзмацненне ядзернага патэнцыялу — гэта выразны сігнал Маскве. У папярэдніх планах урада таксама было павелічэнне абаронных выдаткаў да 2,5% ВУП з цяперашніх 2,3% да 2027 года.

У абноўленым абаронным аглядзе Лондан прызнае Расію «неадкладнай і сур’ёзнай» пагрозай. У дакуменце адзначаецца, што з’яўленне дронаў, штучнага інтэлекту і іншых тэхналогій кардынальна змяняе характар сучаснай вайны.

Чытайце таксама:

Вось як слабела Амерыка і ўзмацняўся Кітай ГРАФІКІ

«Стрэл у спіну». Расія абвінаваціла Сербію ў пастаўцы боепрыпасаў Украіне

Танкі замест аўтамабіляў. ВПК замяняе аўтапрамысловасць у якасці галоўнага рухавіка эканомікі Германіі

Пуцін ужо перамалоў амаль усю спадчыну савецкага ВПК. Ці зменшыць гэта інтэнсіўнасць вайны?

Каментары да артыкула