БЕЛ Ł РУС

На БМЗ абверглі інфармацыю пра скарачэнне работнікаў, але прызналі праблемы

2.06.2025 / 21:23

Nashaniva.com

На Беларускім металургічным заводзе (БМЗ) абверглі чуткі пра скарачэнне работнікаў, але прызналі, што сітуацыя на прадпрыемстве складаная, піша «Флагшток».

Работнікі завода разбіваюць клумбу. Фота: Інстаграм

Намеснік генеральнага дырэктара завода Уладзімір Чавус паведаміў, што першыя месяцы 2025 года былі няпростымі з-за цяжкай сітуацыі на знешніх рынках, асабліва тых, дзе прысутнічае завод. Асноўным рынкам застаецца Расія, а продажы ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе не заўсёды прыносяць прыбытак.

Ён адзначыў, што нявыгадна выкарыстоўваць дарагую сыравіну для вытворчасці прадукцыі, якую потым даводзіцца прадаваць па нізкіх цэнах — гэта вядзе да страт.

Тым не менш, Чавус падкрэсліў, што план вытворчасці на май выконваецца нават з перавыкананнем, і выказаў надзею, што ў будучыні з’явіцца магчымасць зноў павышаць заробкі і нават выплачваць людзям 13-ы заробак. Паводле яго слоў, завод працуе з прыбыткам, таму скарачаць людзей не плануюць — гэта магчыма толькі ў экстрэмальнай сітуацыі.

Аднак, як высветліў «Флагшток», не ўсё так добра: супрацоўнікаў прымушаюць браць два дні адпачынку за свой кошт кожны месяц, а прэміі выплачваюцца напалову. У выніку сярэдні даход работнікаў знізіўся прыкладна на 500 рублёў — завод такім чынам ашчаджае за іх кошт.

Чытайце таксама:

На БМЗ работнікаў некаторых цэхаў сталі адпраўляць у адпачынкі за свой кошт

BELPOL раскрыў схемы, як Беларусь зарабляе на вытворчасці дэталяў для расійскіх снарадаў

У Мазырскім раёне адбылася ўцечка з нафтаправода «Дружба»

Каментары да артыкула