Умераў: Выглядае так, што расіяне зноў цягнуць час, каб стварыць «карцінку дыпламатыі»
Кіраўнік украінскай дэлегацыі на перамовах Рустэм Умераў заявіў, што паколькі РФ апублікавала свой «мемарандум» толькі падчас сустрэчы, выглядае, што яны зноў цягнуць час.
Рустэм Умераў. Фота: Мінабароны
«Нашы дакументы былі перададзены загадзя. Тым часам «мемарандум» ад РФ з’явіўся толькі ў панядзелак — ужо падчас сустрэчы. Што стварыла перадумовы, каб гэта сустрэча не дала тых вынікаў, якія патрэбныя для заканчэння вайны. Выглядае так, што расіяне зноў цягнуць час, спрабуючы стварыць «карцінку дыпламатыі» для ЗША без рэальных дзеянняў», — напісаў Умераў у фэйсбуку.
Адзіным прагрэсам на перамовах Умераў назваў вызваленне ўкраінцаў з палону.
Украіна таксама прапанавала правесці сустрэчу на ўзроўні лідараў да канца чэрвеня.
«Калі ж і гэта — спроба зацягнуць час, то адказ павінен быць адзін: больш жорсткія міжнародныя санкцыі», — дадаў Рустэм Умераў.