БЕЛ Ł РУС

Загадчыца і касірка прысвоілі больш за 10 тысяч з крамы ў Магілёве

3.06.2025 / 9:43

Nashaniva.com

Факт крадзяжу выявілі аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РАУС Магілёва.

40-гадовая загадчыца і 36-гадовая касірка адной з прадуктовых крамаў горада на працягу некалькіх месяцаў адмянялі чэкі або ўвогуле не праводзілі тавар праз касу. Грошы яны забіралі сабе і ў далейшым трацілі 

Распачата крымінальная справа па факце крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненага групай асоб па папярэдняй змове ў буйным памеры. Вядома, што жанчыны раней не судзіліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула