БЕЛ Ł РУС

Віктар Хрэнін паляцеў у Пакістан

3.06.2025 / 10:16

Nashaniva.com

Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін адправіўся з першым у гісторыі афіцыйным візітам у Ісламскую Рэспубліку Пакістан, паведамляе прэс-служба ведамства.

У межах мерапрыемства кіраўнік беларускага абароннага ведамства правядзе шэраг сустрэч і перамоваў з прадстаўнікамі ваеннага і палітычнага кіраўніцтва краіны.

Паведамляецца, што правядзенне візіту дазволіць не толькі надаць імпульс рэалізацыі двухбаковых праектаў у ваеннай сферы, але і будзе спрыяць развіццю супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы з улікам асаблівай ролі арміі ў грамадстве і эканоміцы Пакістана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула