БЕЛ Ł РУС

Антона Матольку завочна асудзілі на 20 гадоў пазбаўлення волі

3.06.2025 / 12:14

Nashaniva.com

Таксама суд прызначыў яму штраф у памеры 2000 базавых велічынь (84 тысячы рублёў).

Паводле пракуратуры, у 2020 годзе Матолька нібыта арганізаваў змову з мэтай захопу ўлады, удзельнічаў у масавых беспарадках і заклікаў да гвалтоўных дзеянняў. 

Таксама яго абвінавацілі ў дыскрэдытацыі дзяржавы, здрадзе ёй, абразе Лукашэнкі і службовых асоб, у распальванні варожасці.

Паведамляецца, што ён быў стваральнікам, адміністратарам і кіраўніком шэрагу Telegram-каналаў, напрыклад, «МатолькаПамажы», «Дыяспары Беларусі супраць вайны: Дзечат», «Беларускі Гаюн» і іншых, інкрымінаваны шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Агулам яму інкрымінавалася 14 артыкулаў КК. 

Нагадаем, што праект «Беларускі Гаюн» быў згорнуты 5 лютага 2025 года пасля таго як высветлілася, што сілавікі выкачалі адтуль інфармацыю. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула