БЕЛ Ł РУС

Міністр: Бульба новага ўраджаю хутка з'явіцца на прылаўках

3.06.2025 / 15:6

Nashaniva.com

Бульба новага ўраджаю з’явіцца на прылаўках ужо ў бліжэйшыя тыдні. Пра гэта журналістам паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў на міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2025», піша БелТА.

«У мінулым годзе мы вырасцілі каля 780 тыс. т бульбы. Патрэбы нашай краіны — гэта 78—90 тыс. т бульбы ў год. Астатняе мы экспартуем», — адзначыў Юрый Горлаў.

Сёлета беларускія аграрыі пасадзілі бульбу на плошчы 21 тыс. га. «З улікам фермераў, якія займаюцца вырошчваннем бульбы, мы плануем атрымаць сёлета каля 1 млн т бульбы. Яе хопіць і для ўнутранага спажывання, і на рэалізацыю», — падкрэсліў міністр.

Прывозная бульба на паліцах беларускіх крам займае невялікі працэнт, дадаў ён.

«У нас дастаткова нашай беларускай бульбы, ранняй бульбы, якую мы пасадзілі ў красавіку. Надвор’е ўнесла невялікія карэктывы. З-за замаразкаў вегетацыя ішла не такімі тэмпамі, як фізіялагічна павінна была быць. Таму мы цяпер чакаем і прыступаем да ўборкі нашай беларускай бульбы, якая задаволіць патрэбы ўсяго нашага ўнутранага рынку», — звярнуў увагу кіраўнік галіны і заявіў, што бульба новага ўраджаю з’явіцца на прылаўках ужо ў бліжэйшыя тыдні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула