БЕЛ Ł РУС

Z-каналы адмаўляюць мініраванне Крымскага моста, гавораць пра ўдар падводным апаратам

3.06.2025 / 15:27

Nashaniva.com

Выбух быў, але без мініравання і не такой магутнасці, запэўніваюць яны. 

Тэлеграм-канал «Рыбарь» сцвярджае, што Узброеныя сілы Украіны ўдарылі па аб’екце падводным апаратам:
«Хаця рэсурсы праціўніка распавядаюць пра нібыта «мініраванне моста», на самой справе ён, з высокай верагоднасцю, выкарыстоўваў апараты тыпу «Марычка» або «Талака», распрацоўка якіх ішла з 2023 года. Пры гэтым магчыма выкарыстанне і апаратаў іншага тыпу, раней шырока не анансаваных».

Канал «Глабалістыка» таксама адмаўляе факт мініравання:
«Не было там ніякага мініравання. Пры выбуху ў 1100 кг у трацілавым эквіваленце быў бы вельмі магутны выбух, і мост мог бы і не вытрымаць».

Таксама Z-каналы паведамляюць, што апора моста ад удару дрона не пацярпела — ён прыйшоўся на ахоўныя загароды, заўважыла «Астра». 

«А вось адкуль у праціўніка кадры (мабыць, з камер назірання) — вельмі цікава», — піша «Два майора». 

Расійскія ўлады пакуль не каментавалі сітуацыю.

Раней Украіна заявіла, што агенты СБУ замініравалі апоры аб’екта:
«І сёння, без ахвяр сярод мірнага насельніцтва, а 4:44 раніцы было актывавана першае выбуховае прыстасаванне», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула