БЕЛ Ł РУС

Які горад Беларусі самы экалагічны? Вучоныя высветлілі

3.06.2025 / 15:34

Nashaniva.com

Рэйтынг самых экалагічных гарадоў агучыла начальніца аддзела паверхневых вод РУП «Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў» Алена Грамадская для БелТа.

Горад Брэст. Фота: «Наша Ніва»

Рэйтынг экалагічнасці гарадоў вучоныя складаюць з 2020 года. Па словах Алены Грамадскай, зараз першае месца ў ім займае Брэст.

«Мінск і Гродна мяняюцца пазіцыямі з года ў год, але ў цэлым знаходзяцца ў межах 2-4 месцаў, а Мінскі раён займае пазіцыю ніжэй, чым сам горад. Магчыма, за кошт таго, што частка прадпрыемстваў вынесеная за тэрыторыю горада Мінска», — патлумачыла яна.

Адным з асноўных фактараў, які ўплывае на вынікі даследавання з'яўляецца экалагічная палітыка горада. Дзякуючы мерапрыемствам Віцебск падняўся з пятага на другое месца, удакладніла чыноўніца. 

Намесніца начальніка Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя Святлана Касцян дадала, што ў Мінску шмат буйных прадпрыемстваў.

«Асноўныя выкіды ў сталіцы прыпадаюць на мабільныя крыніцы-машыны. Нягледзячы на гэта, па статыстыцы назіраецца скарачэнне выкідаў ад іх», — адзначыла яна, дадаўшы, што гэта адбываецца за кошт павелічэння папулярнасці электратранспарту

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула