БЕЛ Ł РУС

У Лідзе матацыкліст рызыкнуў сваім жыццём, каб выратаваць хлопчыка

3.06.2025 / 15:51

Nashaniva.com

Пешаход спрабаваў перайсці дарогу на чырвонае святло светлафора, піша партал autogrodno.by.

Здарэнне на вуліцы Ленінскай у Лідзе

30 мая кіроўца матацыкла Kawasaki рухаўся па вуліцы Ленінскай у Лідзе. Яму давялося рэзка затармазіць і ўпасці, каб не збіць хлопчыка, які пераходзіў дарогу на чырвоны. Відэа здарэння апублікаваў ТРК «Гродна».

Матацыкліст атрымаў цяжкія траўмы, у тым ліку пераломы рэбраў.

Што з хлопчыкам зараз, невядома. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула