БЕЛ Ł РУС

Памежнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў заехаць у Беларусь з ануляваным грэцкім пашпартам

3.06.2025 / 16:31

Nashaniva.com

Замежнік ехаў з Літвы, паведаміла прэс-служба Памежнага камітэта.

Затрыманы мужчына. Фота: Памежны камітэт

1 чэрвеня мужчына ехаў у рэйсавым аўтобусе «Вільня-Мінск». На прапускным пункце Каменны Лог выстветлілася, што ў яго няма дакументаў.

Замежнік патлумачыў, што падчас праходжання мяжы з літоўскага боку ён выйшаў з аўтобуса, дачакаўся, пакуль астатнія пасажыры будуць аформленыя, і вярнуўся ў машыну. Так ён прыехаў на КПП і планаваў прайсці другую мяжу па той жа схеме.

У асабістых рэчах мужчыны знайшлі ануляваны пашпарт грамадзяніна Грэцыі.

Яго затрымалі да высвятлення абставін і накіравалі ў ІЧУ. Мужчыне пагражае штраф ад 10 да 100 базавых велічыняў за незаконнае перасячэнне мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула