БЕЛ Ł РУС

Кампанія-выдавец «Свету танкаў» публікуе інфармацыю аб сваёй падтрымцы Узброеных сіл Расіі

3.06.2025 / 17:9

Nashaniva.com

Пасля прызнання «Леста игры» «экстрэмісцкай» у Расіі кампанія пачала публікаваць пасты з падтрымкай расійскага войска.

Відэа з падзякай ад расійскіх вайсковых. Скрыншот з відэа: «Леста игры» / Telegram

На афіцыйным тэлеграм-канале кампаніі з'явіліся допісы аб тым, як «Леста игры» дасылала гуманітарную дапамогу расійскім вайскоўцам, што знаходзяцца ва Украіне. Сказана, што войскі атрымалі пасылкі ў маі 2025 года.

Адміністратары канала апублікавалі шматлікія падзякі ад расійскіх дзяржаўных фондаў на імя Маліка Хатажаева, уладальніка «Леста игры».

Таксама кампанія падкрэсліла, што займаецца праектам «Карта памяці», дзе фіксуюцца гісторыі людзей, якія пацярпелі ад нацыстаў. Больш за тое, пішуць аўтары канала, «Леста игры» займаецца вытворчасцю серыі прапагандысцкіх фільмаў «Говорят СВОи».

3 чэрвеня дзейнасць гульнявой кампаніі «Леста игры» расійскі суд палічыў «экстрэмісцкай».

Чытайце таксама:

Кампанію, якая развівае гульню «Свет танкаў», прызналі ў Расіі «экстрэмісцкай»

Каментары да артыкула