БЕЛ Ł РУС

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

3.06.2025 / 20:8

Nashaniva.com

З мая беларусы могуць атрымаць штраф за тое, што на іх участку трава вышэйшая за 20 сантыметраў. Гэта стала нагодай для шматлікіх жартаўлівых відэа ў тыктоку.

Скрыншот відэа ў тыктоку

У Беларусі ўступілі ў сілу новыя правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў ад 16 мая 2025 года №267. Гэтыя змяненні датычацца, у тым ліку, абавязковага пакосу травы і догляду прылеглых тэрыторый.

Уласнікаў зямельных участкаў абавязалі скошваць траву, калі яе вышыня перавышае 20 сантыметраў. Трэба скошваць траву ад граніцы зямельнага ўчастка да тратуара або да праезнай часткі, калі тратуара няма. Па астатніх баках участку — у межах 10 метраў або да паловы адлегласці да суседняга ўчастка.

Невыкананне патрабаванняў можа скончыцца штрафам да 25 базавых (па стане на чэрвень гэта да 1050 рублёў).

Новыя правілы справакавалі шмат жартаў у тыктоку.

Напрыклад, у адным з ролікаў дзве жанчыны абмяркоўваюць паездку на лецішча.

Адна шчасліва выхваляецца:

— Ездзіла ўчора да яго на лецішча. У яго 18 сантыметраў!

А другая сумна адказвае:

— А ў майго 21, ты ўяўляеш?! 10 базавых далі.

 

@reutson Совет Министров РБ утвердил обновлённые нормы содержания территорий. Согласно новому постановлению, теперь владельцы частных земельных участков обязаны поддерживать порядок не только в пределах своих владений, но и на прилегающих территориях. Несоблюдение этих требований грозит существенными штрафами. #беларусь #домвдеревне #трава #покос #20см ♬ оригинальный звук - Max

А найбольш папулярным для такіх відэа стаў гук з савецкага фільма «Іван Васільевіч мяняе прафесію». Тыктокеры робяць выгляд, быццам рулеткай вымяраюць вышыню суседскай травы і тэлефануюць у міліцыю пад фразу: «Алё, міліцыя? А я не з нагоды крадзяжу. У нас тут справа больш значная — інжынер Цімафееў…».

 

@daryakrivec #закон #траваудома #соседи #юмор #дача #деревенскийвайб #дрозды #покостравы #сплетни #рекомендации #трава ♬ оригинальный звук - Евгений

А нехта жартуе, што тэлефануе на асфальтабетонны завод і цікавіцца, колькі ж будзе каштаваць заасфальтаваць 10 сотак зямлі. Гэта відэа набрала ўжо больш за 700 тысяч праглядаў і каля 11 тысяч лайкаў.

 

@wow.tiktok.comnikname #деревня #косьба #закон #трава #рекомендации ♬ оригинальный звук - Alexa_mayorova

Сваім досведам тэрміновага пакосу травы (бо трэба было паспець на аўтобус у Літву) падзялілася і тыктокерка Эдыта Іванаўна. Яна літоўка, якая шмат гадоў пражыла ў Вялікабрытаніі. А цяпер вось вырашыла набыць зямлю ў Беларусі і пабудаваць там дом. 

@edita_ivanovna Пора косить траву на деревни , косилка просто мечта селянина ! #беларусь #belarus #полезныесоветы #смешноевидео #деревня #село #косилка ♬ original sound - edita_ivanovna

Чытайце таксама:

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі

Расійскія сімкі шмат каго з беларусаў заблакуюць, а аўтобусы ў Піцер застануцца без Wi-Fi

Каментары да артыкула