Беларусь увайшла ў лік краін з мінімальнымі тарыфамі на камуналку
Беларусь увайшла ў трыццатку краін з мінімальным коштам асноўных паслуг ЖКГ за месяц. Гэта вынікае з даных інтэрнэт-рэсурсу Numbeo, піша Office.life.
У рэйтынгу за аснову ўзята кватэра плошчай 85 «квадратаў». Складальнікі ацанілі рахункі за электраэнергію, забеспячэнне цяплом і вадой, вываз бытавых адкідаў.
У Беларусі кошт жыллёва-камунальных паслуг склаў $53,31, або 174,71 беларускага рубля. Наша краіна па гэтым паказчыку аказалася на 97-м месцы з 123 краін.
Самую дарагую «камуналку» плацяць аўстрыйцы — амаль $375,5. На 2-м месцы — Германія ($344,61). Замыкае топ-3 па кошце паслуг ЖКГ Вялікабрытанія — $320,54. На 4-м і 5-м месцах — Эстонія ($312,54) і Чэхія ($301,47) адпаведна.
На апошнім месцы размясціўся Іран, дзе за «камуналку» ў месяц у сярэднім плацяць $15,59. Такім чынам, розніца ў цане ЖКГ паміж краінамі з мінімальнымі і максімальнымі паказчыкамі складае 24 разы.
Як вынікае з рэйтынгу, многія бліжэйшыя суседзі Беларусі размясціліся на верхніх радках. Латвія заняла 6-е месца ($299,7), Польшча — 8-е ($291), Літва — 16-е ($232). Расія — на 52-м месцы ($122,42), а Украіна — на 67-м ($94,55).