Генсак НАТА аб аперацыі СБУ «Павуцінне»: Украіна нацэлілася на здольнасць Расіі атакаваць нявінных грамадзян
Марк Рутэ пракаментаваў аперацыю СБУ па атацы расійскай стратэгічнай авіяцыі.
Марк Рутэ. Фота: AP Photo / Geert Vanden Wijngaert
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заявіў, што Украіна нацэлілася на здольнасць Расіі атакаваць невінаватых грамадзян па ўсёй краіне. Так ён ацаніў аперацыю СБУ «Павуцінне», падчас якой украінскія дроны атакавалі стратэгічную авіяцыю Расіі.
Як адзначыў Рутэ, Украіна карыстаецца поўнай падтрымкай з боку саюзнікаў. І ўсе хочуць, каб у Кіева была моцная пазіцыя на перагаворах, піша novyny.live.
«Мы хочам давесці гэты канфлікт да ўстойлівага завяршэння. […] Яны нацэліліся на здольнасць Расіі атакаваць невінаватых украінскіх грамадзян. Я гэта ясна прымаю да ўвагі. Але дазвольце мне не каментаваць кожны крок і не ацэньваць, што гэта азначае для сітуацыі і вайны, бо гэта не заўсёды карысна», — сказаў генсек НАТА.
Рутэ пры гэтым адмовіўся адказваць на пытанне, ці выкарыстала Украіна разведданыя саюзнікаў па НАТА для правядзення гэтай аперацыі.