БЕЛ Ł РУС

«Не бяжы. Ты не зможаш…» На ўскрайку Гродна ходзіць мядзведзь, улады выступілі з папярэджаннем

4.06.2025 / 14:54

Nashaniva.com

На ўскрайку Гродна паміж Гожай і Зарыцай мясцовыя жыхары заўважылі мядзведзя. Інфармацыю афіцыйна пацвердзілі ў Гродзенскім аблвыканкаме.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images

«На месца выязджалі спецыялісты мясцовага лясгаса. Інфармацыя пацвердзілася: паляўніцтвазнавец знайшоў свежыя сляды мядзведзя», — паведамляе канал кіраўніка вобласці Юрыя Караева.

Гэта надзвычайная сітуацыя для рэгіёна — мядзведзі ў Гродне яшчэ не з’яўляліся.

«Такога яшчэ не было», — пацвярджаюць у аблвыканкаме.

След мядзведзя ў Гродне

Чыноўнікі запэўніваюць: «сітуацыю трымаюць на кантролі профільныя ведамствы». 

Але пакуль заклікаюць «улічваць гэту інфармацыю», то-бок наяўнасць мядзведзя ў рэгіёне.

Што рабіць, калі вы ўбачылі мядзведзя?

«Калі вы ўсё ж такі ўбачылі мядзведзя — спыніцеся, захоўвайце спакой і ацаніце сітуацыю. Не паварочвайцеся спінай, не глядзіце яму ў вочы, але кантралюйце паводзіны жывёлы», — гаворыцца ў рэкамендацыях.

«Не бяжыце. Вы не зможаце ўцячы ад мядзведзя. Адыходзьце павольна, на адлегласць каля 10—20 метраў і толькі потым можна адыходзіць убок».

Таксама рэкамендуюць не падаваць выгляду, што вы можаце быць пагрозай, але пры гэтым варта выдаваць гукі — свістаць, пляскаць у далоні.


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула