БЕЛ Ł РУС

У Гродне завочна асудзілі саўладальніка будынка, дзе знаходзіцца польскае консульства. Цяпер яго канфіскуюць

4.06.2025 / 18:31

Nashaniva.com

72-гадовага Станіслава Буйніцкага прызналі вінаватым ва ўхіленні ад падаткаў (частка 2 арт. 243 КК), піша «Вясна».

Станіслаў Буйніцкі на фоне будынка на Будзённага, 48а у Гродне. Калаж: Hrodna.life

30 мая суд Ленінскага раёна Гродна завочна разгледзеў справу супраць Буйніцкага. Бізнесмена асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі, але адзін год знялі па амністыі. Таксама яму прызначылі штраф у памеры 2000 базавых велічыняў (84 000 рублёў).

Таксама суд пастанавіў канфіскаваць адміністрацыйны будынак па адрасе: праезд Эміля Чэчкі, 1 і 2, што да жніўня 2023 года быў вуліцай Будзёнага, 48А. Там знаходзяцца фірма «Форт» і Генеральнае консульства Польшчы.

Буйніцкі — уладальнік фірмы «Форт». З 1999 года ён жыве ў Беластоку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула