У Чарнігаўскай вобласці расійскі дрон трапіў у дом начальніка мясцовай пажарнай часці. Загінула яго сям’я
Сам ратавальнік у тую ноч знаходзіўся разам з пажарнай камандай на месцах ліквідацыі наступстваў удараў.
У Прылуках Чарнігаўскай вобласці смяротныя траўмы ў выніку ўдару расійскага дрона атрымалі жонка начальніка часткі, а таксама яго дачка — патрульная паліцэйская — і яе аднагадовы сын.
Сам ратавальнік у тую ноч знаходзіўся разам з пажарнай камандай на месцах ліквідацыі наступстваў удараў. Усяго ў Прылуках загінулі 5 чалавек, яшчэ 6 атрымалі раненні, піша УНІАН.
«Загінула яго сям’я. Жонка. Дачка — патрульная паліцэйская. І яе аднагадовы сын. Ратавальнік у тую жахлівую ноч разам з пажарна-выратавальнай камандай знаходзіўся на месцах ліквідацыі наступстваў удараў ворага. Мае спачуванні з прычыны непапраўнай страты. Забойствы і пакуты мірных жыхароў — гэта стыль жорсткай Расіі, для якой чалавечае жыццё не мае ніякай каштоўнасці», — напісаў кіраўнік МУС Ігар Кліменка.