Грэта Тунберг плыве ў Газу
Былая эка-актывістка ўдзельнічае ў прапалесцінскай акцыі.
Фота: Fabrizio Villa / Getty Images
Некаторыя спадарожнікі Тунберг займаюць выразна антыізраільскія пазіцыі, піша Bild.
Сябар Грэты, бразільскі актывіст Цьяга Авіла, у лютым наведаў цырымонію развітання з забітым лідарам «Хезбалы» Хасанам Насралой у Ліване. Пры гэтым Авіла з найвялікшай павагай выказваўся пра ліквідаванага тэрарыста: Насрала — гэта «улюбёны» лідар і «пакутнік», які «натхняе людзей ва ўсім свеце».
На караблі разам з Грэтай Тунберг плыве Ясмін Аджар з Берліна, вядомая агітацыяй супраць Ізраіля і нямецкай паліцыі.
Нарэшце, з Тунберг плыве ў Газу французскі журналіст Амар Фаяд. Ён працуе на катарскі тэлеканал «Аль-Джазіра». Фаяд шмат разоў параўноўваў армію Ізраіля з нацыстамі.