БЕЛ Ł РУС

Трамп і Маск адкрылі знішчальны агонь адзін у аднаго

5.06.2025 / 22:44

Nashaniva.com

Адзін прапанаваў спыніць дзяржаўныя датацыі, а іншы — абвінаваціў у педафіліі.

Фота: AP Photo/Evan Vucci

У сваіх сацыяльных сетках прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і бізнесмен Ілан Маск, якія раней былі добрымі калегамі, пачалі перапалку.

Трамп намякнуў на скарачэнне субсідый для Маска:

«Самы просты спосаб зберагчы мільярды і мільярды даляраў у нашым бюджэце — гэта спыніць дзяржаўныя датацыі і кантракты для Ілана. Мяне заўсёды здзіўляла, як гэта Байдэн гэтага не зрабіў», — напісаў ён.

Скрыншот: Дональд Трамп / Truth 

Маск у сваю чаргу згадаў, што Трамп фігуруе ў гучнай справе супраць Эпштэйна — нябожчыка і мільянера, серыйнага гвалтаўніка маладых дзяўчат (пра гэта было вядома з 2024 года — НН).

«Пара бамбіць па-сапраўднаму: Трамп фігуруе ў файлах Эпштэйна. Вось чаму іх не апублікавалі. Добрага дня, Дональд Трамп!» — напісаў ён.

Скрыншот: Ілан Маск / X

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула