ЗВР Беларусі паставілі новы рэкорд
Золатавалютныя рэзервы Беларусі па стане на 1 чэрвеня паставілі новы рэкорд. Яны склалі 11,158 млрд даляраў, паведамляе Нацбанк.
За май яны выраслі на 215,7 млн даляраў. Прырост ЗВР забяспечылі рэзервовыя актывы ў замежнай валюце. Кошт манетарнага золата знізіўся.
На 1 чэрвеня кошт манетарнага золата, уключанага ў ЗВР, склаў 5,67 млрд даляраў. За май ён знізіўся на 47 млн даляраў на фоне карэкціроўкі сусветных цэн на каштоўны метал.
Па выніках 2024 года ЗВР Беларусі выраслі да 9 млрд даляраў, а а сакавіка 2025 года ўзялі планку ў 10 млрд даляраў.