БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі

6.06.2025 / 12:26

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка распавёў кіраўніку РПЦ, што заўсёды камусьці нешта не церпіцца, але ён працягвае працаваць з Божай дапамогай.

Аляксандр Лукашэнка і патрыярх Кірыл. Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка запэўніў патрыярха Кірыла, што ён стараецца не парушаць запаветы Госпада ў Беларусі.

На сустрэчы з кіраўніком РПЦ Лукашэнка паразважаў аб неспакойнай сітуацыі вакол Беларусі.

«Яшчэ раз дзякуй вам за тое, што вы знайшлі магчымасць на велізарнай тэрыторыі Рускай праваслаўнай царквы наведаць Беларусь. Я ўпэўнены, што сапраўды ў вашым сэрцы Беларусь. Упэўнены, што вы аддаяце належнае спакою і цішыні, у якой развіваецца наша краіна.

Хаця, вы бачыце, як бывала гэта раней, і нават на нашай з вамі памяці — не ўсё спакойна вакол Беларусі. Заўсёды камусьці нешта не дае спакою. Але мы стараемся прыказанняў Госпада не парушаць у Беларусі. Таму нам удаецца рэалізоўваць гэтыя [пачынанні і памкненні] і жыць больш-менш спакойна», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што беларусы не вельмі багатыя, але як-небудзь зарабляюць з Божай дапамогай.

«Не скажу, што мы вельмі багатыя. Хто як можа, як зарабляе з дапамогай Госпада. Але калі сам працуеш, Госпад дапамагае, мы і гэтую запаведзь помнім», — адзначыў Лукашэнка.

Кірыл у адказ паразважаў, «як пахарашэла Беларусь пры Лукашэнку».

«Вялікія змены ў жыцці краіны, і не толькі эканамічныя, не толькі ў дабрабыце народа, але і агульная атмасфера. І ўсё гэта пры вашым кіраванні. І, я думаю, многія рэчы былі вынікам вашага такога творчага ўяўлення — якой павінна быць краіна, народ. Усё гэта сапраўды рэалізуецца на карысць Беларусі», — заявіў Кірыл.

Ён таксама падкрэсліў, што «з'яўляецца патрыярхам усёй Русі, у тым ліку і Беларусі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула