БЕЛ Ł РУС

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»

7.06.2025 / 17:15

Nashaniva.com

Мяркуючы па ўсім, Руслану Сахарчуку прысудзілі хімію.

Руслан Сахарчук. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Руслану Сахарчуку 48 гадоў. Ён з Брэста. Пасля школы скончыў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС і працаваў у міліцыі. Даслужыўся да капітана ў Ленінскім РАУС г. Брэста. У 2008 быў звольнены за здзяйсненне дыскрэдытуючых учынкаў.

Невядома, як яго туды занесла, але ўжо 2 гады ён перыядычна бываў у Афрыцы, у Кеніі, і вёў на ютубе блог «З Афрыкі ў Беларусь» (From Africa to Belarus). Там ён расказвае пра жыццё і працу ў Афрыцы, а таксама дзеліцца падзеямі з жыцця ўласнага.

Калі Сахарчука затрымалі, незразумела. Урэшце яго асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе па ч. 1 арт. 130 КК — «распальванне варожасці». У міліцэйскім спісе «экстрэмістаў» у яго стаіць пазнака «адбывае пакаранне». Аднак з улікам таго, што Сахарчук зараз знаходзіцца на свабодзе, яму хутчэй за ўсё прысудзілі хімію з накіраваннем, і ён чакае, пакуль яму вызначаць месца адбывання пакарання.

Чытайце таксама:

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Пенсіянеркі ў Брэсце рашылі разабрацца з бяздомнымі катамі, бо тыя «гадзілі на кветкі»

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца

Каментары да артыкула