БЕЛ Ł РУС

Памёр маладафронтавец першай генерацыі Андрэй Пятроў

7.06.2025 / 20:53

Nashaniva.com

У сацсетках паведамілі пра смерць аднаго з заснавальнікаў Маладога Фронту Андрэя Пятрова. Яму было ўсяго 46 гадоў.

Андрэй Пятроў

Андрэй Пятроў быў адным з заснавальнікаў «Маладога фронту», сябрам Цэнтральнай рады МФ першага склікання, адным з заснавальнікаў арганізацыі «Зубр».

Кіраўніцтва Маладога Фронту едзе ў Кіеў на сустрэчу з Зянонам Пазняком. 1998 год. Злева направа: Алесь Карніленка (не ўваходзіў у склад кіраўнікоў «МФ»), Аліна Шаліна, Павел Севярынец, Яўген Скочка, Андрэй Пятроў, Аляксей Янукевіч

Мяркуючы па паведамленні ў сацсетках, не стала Андрэя яшчэ ў мінулым годзе, але стала вядома пра гэта толькі цяпер. Прычына смерці не называецца. 

Чытайце таксама:

Памёр фатограф Віктар Суглоб

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы

Памерла Аляксандра Чарняўская

Каментары да артыкула