У Мінску адкрылі Нацыянальны футбольны стадыён
Новая арэна размешчаная на вуліцы Ванеева і змяшчае 33 тысячы гледачоў. Яна будзе асноўнай пляцоўкай для хатніх матчаў зборнай Беларусі па футболе.
Будаўніцтва стадыёна пачалося ў 2019 годзе, у яго стварэнні актыўную ролю адыгралі кітайцы. Адкрыццё аб'екта не раз пераносілася, але 7 чэрвеня ўсё ж адбылося. На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля афіцыйнай часткі адбыўся першы матч — сустрэліся моладзевыя зборныя Беларусі і Кітая. Гульня скончылася з лікам 1:1. Абодва галы забілі беларусы. Спачатку Мікіта Баранок адкрыў лік на 47-й хвіліне, а на 75-й Максім Бурко забіў аўтагол.
10 чэрвеня на полі новага стадыёна згуляе і дарослая зборная Беларусі ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Расіі.
Чытайце таксама:
Лукашэнка прапанаваў паставіць у Мінску помнік Сі Цзіньпіну
Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна
На мінскім стадыёне «Трактар» прайшоў першы матч пасля працяглай рэканструкцыі