БЕЛ Ł РУС

Якая гарэлка з Беларусі ўвайшла ў рэйтынг найлепшых сусветных алкагольных брэндаў

8.06.2025 / 8:3

Nashaniva.com

Беларускія брэнды гарэлкі ўвайшлі ў рэйтынг найлепшых алкагольных напояў The Millionaires' Club 2025, піша «Точка». Гэты рэйтынг адлюстроўвае глабальныя тэндэнцыі спажывання спіртных напояў.

Фота: vecteezy.com

Рэйтынг The Millionaires’ Club — гэта штогадовы спіс, які публікуецца выданнем Drinks International і ўключае спіртныя брэнды з усяго свету. Для таго, каб стаць часткай гэтага топа, вытворца павінен рэалізоўваць не менш за 1 мільён 9-літровых кейсаў у год (12 бутэлек па 750 мл, або 9 мільёнаў літраў напою). 

Усяго ў спісе 148 алкагольных напояў зусім з розных куткоў планеты. Першае месца другі год забірае брэнд традыцыйнага карэйскага алкагольнага напою соджу Jinro.

Другое месца далі джыну Ginebra San Miguel, а на трэцім радку лідараў індыйскі віскі McDowell's.

Што да беларускіх брэндаў, то тут даволі нечаканая карціна. «Стольградная» (119-е месца) абышла «Бульбашъ» (122-е), а «Брестъ-Литовскъ'» (136-е) адарвалася ад брэнда «Коноплянка» (141-е).

Дарэчы, у параўнанні з мінулым годам айчынныя брэнды палепшылі свае паказчыкі. У рэйтынгу за 2024 год карціна была іншай: «Бульбашъ» на 127-м радку, «Стольградная» заняла 134-ю пазіцыю, «Брестъ-Литовскъ» — 150-е месца, а «Сваяк» стаў 154-м у спісе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула