БЕЛ Ł РУС

Трагедыя ў Бельгіі: украінскі падлетак прызнаўся ў забойстве маці і 6-гадовай сястры

8.06.2025 / 11:16

Nashaniva.com

У бельгійскім горадзе Хаасродэ адбылася жахлівая трагедыя — 16-гадовы хлопец прызнаўся, што забіў сваю маці і 6-гадовую сястру, а затым падпаліў дом. Сям'я — з Украіны, апошнія тры гады жылі ў Бельгіі як уцекачы.

Скрын відэа

Як паведамляе выданне VRT са спасылкай на пракуратуру, сын забітай жанчыны прызнаўся, што нанёс маці і сястры нажавыя раненні і свядома зрабіў пажар у доме, каб схаваць сляды злачынства.

Дом, у якім здарыўся пажар 6 чэрвеня каля 9:30 раніцы, належыць мясцоваму святару, але быў арандаваны муніцыпалітэтам для пражывання ўкраінскіх бежанцаў.

Пажарныя знайшлі цела 46-гадовай жанчыны на месцы здарэння, а яе маленькую дачку спрабавалі рэанімаваць, але, на жаль, дзіця памерла.

Па словах экспертаў, пажар быў арганізаваны наўмысна. Першапачаткова хлопец знаходзіўся пад апекай, бо быў у школе ў момант пажару, але цяпер ён прызнаўся ў здзейсненым.

Матывы дзеянняў падлетка пакуль невядомыя. 

Сям’я з Украіны пражывала ў Бельгіі тры гады. Бацька дзяцей — украінскі вайсковец. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула