БЕЛ Ł РУС

Пайшоў і не вярнуўся. Пад Лагойскам маладзён згубіўся ў лесе за 500 м ад сяброў

9.06.2025 / 9:50

Nashaniva.com

Учора, у нядзелю, у 11:45 да ратавальнікаў звярнулася кампанія маладых людзей з просьбай дапамагчы ў пошуку іх сябра, які згубіўся ў лесе.

Скрыншот відэа МНС

Прыбыўшы на месца, ратавальнікі высветлілі, што кампанія з пяці чалавек ехала на аўтамабілі з Мінска ў вёску Швабы.

Недалёка ад аграгарадка Гасцілавічы яны з’ехалі з дарогі ў лес, пасля чаго адзін з іх выйшаў з машыны і пайшоў у глыб лесу.

У маладога чалавека не было з сабой мабільнага тэлефона.

А 14:48 работнікі МНС з выкарыстаннем квадракоптара знайшлі зніклага за 500 метраў ад аўтамабіля. Медыцынская дапамога яму не спатрэбілася, паведамляе МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула