БЕЛ Ł РУС

Бык забадаў насмерць мужчыну ў Рэчыцкім раёне

9.06.2025 / 10:9

Nashaniva.com

Гэты няшчасны выпадак здарыўся ў красавіку.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Мужчына прыглядаў за буйным рагатым быдлам. У нейкі момант на яго напаў бык, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Сваякі, убачыўшы як бык бадае мужчыну, што ляжаў на зямлі, адагналі жывёлу і выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу.

Рабочы, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр у бальніцы.

Па выніках судовай медыцынскай экспертызы зафіксаваныя множныя пераломы рэбраў з двух бакоў, а таксама сінякі і раны галавы, тулава і канечнасцяў, парывы абодвух лёгкіх, падскурная эмфізэма (наяўнасць паветра ў мяккіх тканінах), двухбаковы гемапнеўматоракс (наяўнасць паветра і крыві ў плеўральнай паражнінах), якія ўтварыліся ад уздзеяння рагоў і капытоў быка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула