БЕЛ Ł РУС

Wildberries выходзіць на рынак таксі ў Беларусі

9.06.2025 / 11:56

Nashaniva.com

Пра хуткі старт новага сэрвісу таксі, якім будзе кіраваць маркетплейс Wildberries, Office Life паведамілі крыніцы на рынку перавозак.

Чакаецца, што сэрвіс пачне працаваць у найбліжэйшыя месяцы. Займацца праектам будзе ТАА «Аператар ВБ Таксі», гэта кампанія 16 мая была зарэгістраваная ў рэестры перавозчыкаў пасажыраў у якасці дыспетчара. Яе асноўны від дзейнасці значыцца як дзейнасць у галіне камп’ютарнага праграмавання.

Кампанія «Аператар ВБ Таксі» зарэгістраваная ў Мінску ў сакавіку 2025 года. 80% у ёй належыць расійскаму ТАА «Вайлдберыз», 20% — беларускай кампаніі «ТД квадрат», якая займаецца здачай унаём уласнай нерухомай маёмасці. Юрыдычны адрас «ТД квадрат» і «Аператара ВБ Таксі» супадае.

У маі ў беларускай сталіцы стартаваў сэрвіс таксі ад тэлекамунікацыйнай кампаніі A1. Цяпер дамінуючую ролю на гэтым рынку займае расійскае «Яндэкс Таксі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула