БЕЛ Ł РУС

Wildberries назвала «скалананнем паветра» чуткі пра запуск ёй таксі

9.06.2025 / 17:34

Nashaniva.com

Кампанія Wildberries адрэагавала на чуткі пра хуткі запуск сэрвісу таксі ў Беларусі, назваўшы гэтыя паведамленні перадчаснымі, паведамляе Myfin.by.

Фота ілюстрацыйнае

У прэс-службе кампаніі адзначылі, што пакуль занадта рана казаць пра старт праекта, бо гэта складаны і шматступенны працэс, які патрабуе ўважлівага праходжання ўсіх этапаў і тэхналагічных рашэнняў.

Wildberries падкрэсліла, што ўжо даўно перарасла рамкі простага маркетплэйса і цяпер з’яўляецца сучаснай Big Tech кампаніяй, якая пастаянна вывучае патрэбы рынку і шукае перспектыўныя напрамкі развіцця.

Інфармацыя ж пра запуск таксі — гэта, маўляў, толькі «скалананне паветра» і імкненне некаторых СМІ да сенсацыі. Калі ў Wildberries будуць гатовыя падзяліцца канкрэтнымі навінамі, то яны абавязкова гэта зробяць, запэўнівае прэс-служба кампаніі.

Чытайце таксама:

Wildberries выходзіць на рынак таксі ў Беларусі

Wildberries адказаў на сітуацыю з беларускай, якая заказала 34 купальнікі

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Wildberries запускае ў Мінску дастаўку буйнагабарытных рэчаў да дома

Каментары да артыкула