БЕЛ Ł РУС

Памёр пісьменнік і разведчык Фрэдэрык Фарсайт

9.06.2025 / 20:42

Nashaniva.com

Яму было 86 гадоў.

Wikimedia Commons

Ва ўзросце 86 гадоў памёр Фрэдэрык Фарсайт — пісьменнік, журналіст і агент брытанскай разведкі MI-6.

Фарсайт нарадзіўся ў 1938 годзе, адслужыў у брытанскіх ВПС, потым стаў журналістам, у канцы 1960-х служыў у разведцы ў Нігерыі. Менавіта першы ягоны раман «Гісторыя Біяфры» быў прысвечаны канфлікту ў Нігерыі. 

Форсайт пісаў вострасюжэтныя творы, многія з якіх сталі бестселерамі: «Ікона». «Дасье АДЭСА», «Псы вайны», «Няма вяртання», «Павадыр». «Д'ябальская альтэрнатыва».

Адзін з самых вядомых ягоных раманаў — «Дзень Шакала», адаптацыя якога выйшла ў выглядзе серыяла ў мінулым годзе, толькі ў рамане распавядаецца пра замах на Шарля дэ Голя, падрыхтаваны праціўнікамі вываду войскаў з Алжыра.

У серыяле Эдзі Рэдмэйн палюе ў 2023 годзе на мільярдэра і медыямагната.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула