БЕЛ Ł РУС

У сераду ў Мінскай вобласці будуць гучаць сірэны

10.06.2025 / 13:51

Nashaniva.com

У Мінскай вобласці 11 чэрвеня запланавана тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Праверка пройдзе з 9:00 да 13:00.

У гэты час жыхары рэгіёна пачуюць гучанне электрасірэн — гэта частка тэсціравання сістэмы.

МНС заклікае грамадзян захоўваць спакой: трывога вучэбная, ніякіх дзеянняў прадпрымаць не трэба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула