БЕЛ Ł РУС

Татуіроўшчык абрабаваў пункт выдачы заказаў і збег

10.06.2025 / 14:11

Nashaniva.com

23-гадовы індывідуальны прадпрымальнік замовіў картрыджы для татуіровачнай машынкі, роўтэр і ахоўную плёнку для тэхнікі, агулам на 450 рублёў, паведамляе сталічная міліцыя.

На пункце выдачы мінчук праверыў выдадзены тавар, а аплаціць не змог — не хапіла грошай. Тады зламыснік забраў заказ, адштурхнуў прадаўца і ўцёк.

Яго хутка затрымалі. Раней малады чалавек прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за крадзеж картрыджаў для нанясення татуіровак з пункта выдачы заказаў.

Заведзена крымінальная справа за рабаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула