Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення
У Дар'і 100 балаў па беларускай мове і матэматыцы, а таксама перамога на алімпіядзе па англійскай мове і круты атэстат.
«Дар'я Юрэня з Баранавічаў ужо набрала ўсе 400 балаў з 400 магчымых!» — сказана ў паведамленні ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
Вучаніца 11 «Б» класа гімназіі №1 першыя 100 балаў атрымала дзякуючы перамозе (гаворка ідзе пра дыплом 1-й ступені) на рэспубліканскай алімпіядзе па англійскай мове.
Другія 100 балаў выпускніцы забяспечыў атэстат. Акрамя таго, Дар'я яшчэ па 100 балаў змагла зарабіць на цэнтралізаваных іспытах па беларускай мове і матэматыцы.